Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 верасня 2018, 09:00

ТКГ падкрэслівае важнасць гуманітарнага размініравання на ўсходзе Украіны

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трохбаковая кантактная група падкрэслівае важнасць гуманітарнага размініравання на ўсходзе Украіны. Аб гэтым заявіў 19 верасня журналістам спецпрадстаўнік АБСЕ ў ТКГ Марцін Сайдзік, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Усход Украіны стаў адной з найбольш замініраваных тэрыторый у свеце. У сувязі з гэтым каардынатар рабочай групы ТКГ па бяспецы, пасол Эртугрул Апакан падкрэсліў важнасць гуманітарнага размініравання і сістэмнага падыходу да яго, праінфармаваў Марцін Сайдзік. Ён у сваю чаргу таксама акцэнтаваў увагу на гэтым аспекце.

У рабочай групе па бяспецы абмяркоўваліся пытанні выканання рэжыму спынення агню, развядзення сіл і сродкаў.

Марцін Сайдзік расказаў, што эканамічная група прадоўжыла абмеркаванне далейшых крокаў па паляпшэнні якасці мабільнай сувязі аператара Vodafone на ўсходзе Украіны, актуальных пытанняў водазабеспячэння ў сістэмах "Карбаніт" і "Вада Данбаса".

"Важна, што 18 верасня ўдалося завяршыць першы этап аднаўленчых работ на пашкоджаным участку Паўднёваданбаскага вадавода ў прамысловай зоне Аўдзееўка", - сказаў дыпламат. Ён дадаў, што работа над гэтым пытаннем вялася больш за паўтара года, і падзякаваў каардынатару рабочай групы ТКГ па гуманітарных пытаннях кантактнай групы па Украіне ад АБСЕ, паслу Тоні Фрышу, спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ за падтрымку ў забеспячэнні рэжыму цішыні ў час рамонтных работ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі