Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
31 снежня 2019, 09:01

Тэрмін бязвізавага рэжыму ўезду для грамадзян Беларусі ў В'етнам прадоўжаны да канца 2022 года

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэрмін дзеяння бязвізавага рэжыму ўезду для грамадзян Беларусі ў В'етнам прадоўжаны да канца 2022 года. Аб гэтым МЗС Беларусі паведамляе на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Напярэдадні Новага года прадаўжаем атрымліваць добрыя навіны аб пашырэнні геаграфіі бязвізавых паездак беларусаў. На гэты раз - з Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам. Тэрмін дзеяння бязвізавага рэжыму ўезду для нашых грамадзян прадоўжаны да 31 снежня 2022 года", - гаворыцца ў паведамленні.

Знешнепалітычнае ведамства нагадвае, што грамадзяне Беларусі могуць уязджаць у В'етнам і знаходзіцца там тэрмінам да 15 дзён на падставе дзеючых агульнаграмадзянскіх пашпартоў, тэрмін дзеяння якіх не менш як 6 месяцаў з даты ўезду, і ўязнога/выязнога білета.

Пры гэтым у МЗС звяртаюць увагу, што, паводле існуючай інфармацыі, у адпаведнасці з унутраным заканадаўствам краіны паўторны ўезд у бязвізавым рэжыме ў В'етнам можна ажыццявіць не раней, чым праз 30 дзён пасля заканчэння папярэдняга бязвізавага знаходжання. Гэта правіла не распаўсюджваецца на паездкі пры наяўнасці віз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі