Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
14 чэрвеня 2019, 10:07

Такаеў: трэба падтрымліваць і ўмацоўваць патэнцыял ШАС

14 чэрвеня, Бішкек /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў сёння ў Бішкеку на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС выступіў за далейшае ўмацаванне патэнцыялу арганізацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, паводле майго пераканання, з'яўляецца адным з самых эфектыўных і аўтарытэтных міжнародных аб'яднанняў. Будучы маладой арганізацыяй, яна дасягнула поспехаў у сваім развіцці", - сказаў Прэзідэнт Казахстана.

Ён выступіў за пашырэнне і наладжванне поўнафарматных адносін паміж ШАС і ключавымі шматбаковымі структурамі ў Еўразіі, пераадоленне стэрэатыпаў блокавага ўспрымання. "Надзейнымі партнёрамі ШАС могуць выступіць ЕАЭС, АСЕАН, БРІКС, Еўрасаюз", - лічыць Касым-Жамарт Такаеў.

Прэзідэнт Казахстана таксама заявіў пра неабходнасць больш эфектыўна выкарыстоўваць велізарны эканамічны патэнцыял ШАС, фарміраваць на прасторы арганізацыі пул сучасных тэхнапаркаў, пашыраць пытанні лічбавізацыі і ІКТ.

Касым-Жамарт Такаеў акцэнтаваў увагу на пытаннях гарантавання бяспекі ў рэгіёне ў розных яе аспектах, а таксама важнасці ва ўмовах глабальнай напружанасці і рэгіянальных канфліктаў аказваць усебаковую падтрымку іх вырашэнню.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі