Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Такаеў: Казахстан выступае за прадаўжэнне эканамічнай інтэграцыі ў Еўразіі

Палітыка 29.05.2019 | 12:31
Касым-Жамарт Такаеў
Касым-Жамарт Такаеў

29 мая, Нур-Султан /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Казахстан выступае за далейшае прадаўжэнне эканамічнй інтэграцыі ў Еўразіі. Аб гэтым сёння на пасяджэнні ў шырокім складзе Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета заявіў Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У рамках ЕАЭС мы за невялікі перыяд часу дабіліся значных вынікаў па ўсіх напрамках нашага супрацоўніцтва. У арганізацыі створана трывалая інстытуцыянальная аснова, выпрацаваны эфектыўныя фарматы ўзаемадзеяння. Казахстан выступае за далейшае прадаўжэнне эканамічнай інтэграцыі ў Еўразіі на аснове прынцыпаў раўнапраўя, партнёрства, узаемнай выгады", - заявіў Касым-Жамарт Такаеў.

Гэта пасяджэнне ВЕЭС у Нур-Султане мае юбілейны характар. Мерапрыемства прымеркавана да дзвюх дат: 5-годдзя падпісання Дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе і 25-годдзя ідэі еўразійскай інтэграцыі. У пасяджэнні прымаюць удзел члены ВЕЭС краін ЕАЭС, старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Тыгран Саркісян, першы Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан Нурсултан Назарбаеў, якому прысвоена званне Ганаровага старшыні ВЕЭС.

Акрамя таго, на пасяджэнні ў шырокім складзе прысутнічаюць Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон у якасці кіраўніка дзяржавы - наглядальніка пры ЕАЭС, Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон у якасці ганаровага госця, а таксама старшыня Выканаўчага камітэта - выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзіцячае "Еўрабачанне-2019" Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў г. Глівіцэ (Польшча).