Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 сакавіка 2022, 09:00

Сычуаньскаму ўніверсітэту перададзена манаграфія да 30-годдзя беларуска-кітайскіх дыпадносін

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Чунцыне адбылася цырымонія перадачы рэктару Сычуаньскага ўніверсітэта замежных моў Дун Хунчуаню манаграфіі "Беларусь - Кітай: 30 гадоў па шляху дружбы і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў пасольстве Рэспублікі Беларусь у КНР.

Генеральным консулам Дзмітрыем Емяльянавым ад беларускага боку выказана ўдзячнасць Сычуаньскаму ўніверсітэту замежных моў і асабіста кіраўніку Цэнтра вывучэння Беларусі Ян Цзюну за ўсялякае садзейнічанне ў арганізацыі перакладу кнігі на кітайскую мову, а таксама дапамогу ў яе выданні ў Рэспубліцы Беларусь.

Праведзеная ўніверсітэтам работа ўносіць важкі ўклад у развіццё дружбы і ўсебаковага стратэгічнага супрацоўніцтва паміж краінамі. У сваю чаргу арганізацыя працэсу ў рэкордныя тэрміны даказвае высокі прафесіяналізм прафесарска-выкладчыцкага складу ўніверсітэта.

У ходзе размовы бакі таксама абмеркавалі будучыя перспектыўныя праекты двухбаковага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі.

Манаграфія пад аўтарствам Валерыя Мацэля выдадзена Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у партнёрстве з Сычуаньскім універсітэтам замежных моў у гонар 30-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.

Валерый Мацэль - загадчык кафедры міжнародных адносін Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук, прафесійны дыпламат, які доўгі час працаваў у Кітаі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі