Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
30 верасня 2019, 11:49

Сустрэча высокага ўзроўню "Усходняга партнёрства" пройдзе ў Мінску 4-5 кастрычніка

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча "Усходняга партнёрства" высокага ўзроню пройдзе ў Мінску 4-5 кастрычніка. Удзел у мерапрыемстве міністр замежных спраў Уладзімір Макей абмеркаваў на палях 74-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН з міністрам замежных спраў Фінляндыі Пекам Хаавіста. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Фінскі дыпламат пацвердзіў свой удзел у сустрэчы і адзначыў яе важнасць для далейшага дыялогу паміж ЕС і Беларуссю. Субяседнікі абмеркавалі перспектывы двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама пытанні рэгіянальнага і міжнароднага парадку дня.

На сустрэчы з міністрам замежных спраў Швецыі Ан Ліндэ ўздымалася тэма пашырэння гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, мэтазгоднасць актывізацыі палітычных кантактаў рознага ўзроўню.

З дэлегацыяй Канады, якую ўзначаліў былы прэм'ер-міністр Чарльз Джозэф Кларк, дэталёва абмяркоўвалася актывізацыя супрацоўніцтва ў сельскай гаспадарцы, інфармацыйных тэхналогіях, адукацыі, турызме, развіцці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Дасягнута дамоўленасць аб падрыхтоўцы беларускім бокам канкрэтнага пераліку прапаноў, які затым будзе прапрацаваны бізнес-коламі абедзвюх краін.

У час сустрэчы з міністрам замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі Міраславам Лайчакам бакі выказалі задавальненне пазітыўнай дынамікай двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін, якая намецілася апошнім часам. У тым ліку абмяркоўвалася падрыхтоўка чарговага пасяджэння сумеснай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, што пройдзе ў беларускай сталіцы 23-24 кастрычніка. Міністры абмяняліся таксама думкамі па пытаннях напаўнення пасяджэння Савета міністраў замежных спраў АБСЕ, якое адбудзецца ў Браціславе 5-6 снежня.

На сустрэчы з міністрам замежных спраў Нарвегіі Інэ Эрыксен Сёрэйдэ адзначана ўзаемная зацікаўленасць краін у пашырэнні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, разглядаліся магчымыя перспектыўныя напрамкі. Асаблівая ўвага ўдзелена пытанням актывізацыі дыялогу па лініі Беларусь-ЕС, а таксама ўзаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый.

Кіраўнік беларускай дэлегацыі на палях сесіі сустрэўся з намеснікам прэм'ер-міністра - міністрам замежных спраў і па справах эмігрантаў Сірыі Валідам аль-Муалемам. Міністр замежных спраў Сірыі з цеплынёй адазваўся аб сваім візіце ў Мінск у ліпені 2019 года. Уладзімір Макей запэўніў, што Беларусь мае намер і ў далейшым аказваць усебаковае гуманітарнае садзейнічанне Сірыі для хутчэйшага аднаўлення краіны, праінфармаваў аб гатоўнасці прыняць сірыйскіх дзяцей на аздараўленне і ў 2020 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі