Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
27 сакавіка 2023, 11:56

Сустрэча міністраў замежных спраў Беларусі і Зімбабвэ прайшла ў Мінску

27 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Алейніка з міністрам замежных спраў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Фрэдэрыкам Шавам прайшла ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Зімбабвэ 26-30 сакавіка наведвае з афіцыйным візітам Беларусь. Фрэдэрык Шава азнаёміцца з прамысловым і сельскагаспадарчым патэнцыялам рэспублікі, які, як падкрэсліў кіраўнік беларускага МЗС, можа быць карысны для Зімбабвэ.

"Разам мы здольны на вялікія справы, - заявіў Сяргей Алейнік. - Развіццё эканамічнага супрацоўніцтва - найбольш значны напрамак нашай сумеснай работы".

Па выніках перагавораў бакі прынялі сумесную заяву, а таксама падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні паміж Нацыянальным цэнтрам маркетынгу і кан'юнктуры цэн і Нацыянальнай арганізацыяй па садзейнічанні і развіцці гандлю Зімбабвэ.

Двухбаковае палітычнае супрацоўніцтва паміж краінамі ў апошнія гады мае актыўны характар. У 2022 годзе Беларусь і Зімбабвэ нагандлявалі больш як на $39 млн, гэта амаль на 57 працэнтаў больш за ўзровень 2021 года. Пры гэтым беларускі экспарт склаў практычна $30 млн. Беларусь пастаўляла ў Зімбабвэ трактары і седлавыя цягачы, машыны і механізмы для ўборкі і абмалоту сельскагаспадарчых культур, часткі і прылады для аўтамабіляў і трактароў.

Па выніках нядаўняга дзяржаўнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Зімбабвэ ўрадам зацверджана дарожная карта па рэалізацыі дасягнутых дамоўленасцей. Дакумент уключае 65 мерапрыемстваў у розных сферах: палітыка-дыпламатычнай, гандлёва-эканамічнай, сельскагаспадарчай, ваенна-тэхнічнай, ахове здароўя і медыцынскай навуцы, інвестыцыях, энергетыцы, пастаўках і абслугоўванні тэхнікі. Акрамя таго, Беларусь прадоўжыць удзельнічаць у праграме па мадэрнізацыі і механізацыі сельскай гаспадаркі Зімбабвэ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі