Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
29 мая 2024, 09:23

Сустрэча Алейніка і Сіярта праходзіць у Мінску

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Венгрыі Сяргей Алейнік і Петэр Сіярта праводзяць у Мінску двухбаковую сустрэчу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр замежных спраў і знешняга гандлю Венгрыі Петэр Сіярта прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў пасяджэнні міжурадавай беларуска-венгерскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве. Абодва міністры з'яўляюцца яе сустаршынямі.

Мяркуецца, што бакі абмяркуюць шэраг прыкладных гандлёва-эканамічных і інвестыцыйных пытанняў. У фокусе работы будзе ўзаемадзеянне ў сферах энергетыкі, сельскай гаспадаркі, прамысловай кааперацыі, аховы здароўя, фармацэўтыкі, будаўніцтва, спорту, турызму, адукацыі і навукі.

У гэты ж дзень у Мінску адбудзецца беларуска-венгерскі бізнес-форум, які адкрыюць кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі