Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
25 сакавіка 2021, 14:53

Сумеснае пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў СНД і КЭП адбудзецца 29 сакавіка

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумеснае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці і Камісіі па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце СНД адбудзецца 29 сакавіка ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. Мерапрыемства пройдзе з выкарыстаннем відэаканферэнцсувязі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

У ходзе мерапрыемства плануецца сфарміраваць праект парадку дня намечанага на 28 мая ў Мінску пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, а таксама абмеркаваць ход падрыхтоўкі да чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў Садружнасці, якое адбудзецца 2 красавіка ў Маскве.

Акрамя таго, члены Савета пастаянных прадстаўнікоў і КЭП разгледзяць інфармацыю аб выніках дзейнасці органаў галіновага супрацоўніцтва СНД у 2020 годзе і заслухаюць справаздачу аб дзейнасці Рэгіянальнай садружнасці ў галіне суваязі і Каардынацыйнага савета дзяржаў СНД па інфарматызацыі пры Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі.

На пасяджэнні плануецца таксама разгледзець інфармацыю аб плане мерапрыемстваў на 2021-2022 гады па рэалізацыі Мемарандума аб паглыбленні ўзаемадзеяння паміж Выканаўчым камітэтам СНД і Еўразійскай эканамічнай камісіяй ад 27 лістапада 2018 года. Чакаецца, што ў ходзе мерапрыемства будзе адобрана дарожная карта па рэалізацыі ініцыятыў, выказаных кіраўнікамі дэлегацый у ходзе пасяджэнняў Савета кіраўнікоў дзяржаў (18 снежня 2020 года) і Савета міністраў замежных спраў СНД (10 снежня 2020 года).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі