Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 сакавіка 2020, 19:23

Сумеснае пасяджэнне Савета пастаянных прадстаўнікоў і Камісіі па эканамічных пытаннях СНД пройдзе 25 сакавіка

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумеснае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД пры статутных і іншых органах Садружнасці і Камісіі па эканамічных пытаннях пры Эканамічным савеце СНД у рэжыме відэаканферэнцсувязі паміж штаб-кватэрай СНД у Мінску і яго аддзяленнем у Маскве адбудзецца 25 сакавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

У час мерапрыемства плануецца абмеркаваць праект парадку дня чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД, намечанага на 29 мая ў Ташкенце, вынікі дзейнасці органаў галіновага супрацоўніцтва СНД у 2019 годзе, а таксама дзейнасць Міжурадавага савета па пытаннях аграпрамысловага комплексу Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Акрамя таго, члены Савета пастаянных прадстаўнікоў разгледзяць пытанне, якое знаходзіцца ў іх кампетэнцыі, аб правядзенні чарговага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў СНД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі