
Фота з архіва
12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сумеснае пасяджэнне дзвюх палат беларускага парламента адбудзецца 19 кастрычніка, паведаміў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на пасяджэнні дзявятай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"19 кастрычніка плануецца правядзенне сумеснага пасяджэння палат парламента, на якім урад адкажа на пытанні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі", - сказаў Уладзімір Андрэйчанка.
Паводле яго слоў, з дакладам на тэму "Аб актуальных пытаннях развіцця будаўнічага і транспартнага комплексаў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі" выступіць намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак.-0-