Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 лістапада 2021, 17:40

Стаў вядомы парадак дня маючага адбыцца ВДС

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стаў вядомы парадак дня маючага адбыцца пасяджэння Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы, якое адбудзецца 4 лістапада 2021 года ў 17.00 у фармаце відэаканферэнцыі. Падрабязнасці БЕЛТА паведамілі ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.

"Парадак дня пасяджэння ахоплівае шырокае кола пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва, у тым ліку: аб асноўных напрамках рэалізацыі палажэнняў дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады; аб выніках гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за 2020 год і студзень - чэрвень 2021 года; аб канцэпцыі міграцыйнай палітыкі Саюзнай дзяржавы; аб прысуджэнні прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне навукі і тэхнікі ў 2021 годзе і іншыя пытанні", - праінфармавалі ў пасткаме.

Паведамляецца, што ў рабоце ВДС прымуць удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін, прэм'ер-міністры абедзвюх краін Міхаіл Мішусцін і Раман Галоўчанка, кіраўнікі палат парламентаў Наталля Качанава, Уладзімір Андрэйчанка, Валянціна Мацвіенка, Вячаслаў Валодзін.

У пасяджэнні таксама прыме ўдзел дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі