Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 жніўня 2025, 16:04

Стаў вядомы папярэдні парадак дня пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Душанбэ

Фота з архіва
Фота з архіва
19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Генеральны сакратар СНД Сяргей Лебедзеў агучыў журналістам папярэдні парадак дня пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у Душанбэ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД прайшло ў Выканаўчым камітэце СНД у Мінску. На сустрэчы пастаянныя прадстаўнікі разгледзелі праекты парадкаў дня чарговых пасяджэнняў Савета міністраў замежных спраў, Савета кіраўнікоў урадаў і Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД, якія пройдуць восенню ў Душанбэ і Мінску.

"Пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў адбудзецца 9 кастрычніка ў горадзе Душанбэ. Пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў адбудзецца на наступны дзень, 10 кастрычніка, таксама ў Душанбэ, - расказаў Сяргей Лебедзеў. - Пытанняў даволі шмат, яны важныя: аб умацаванні і развіцці супрацоўніцтва ў ваеннай сферы, у сферы барацьбы з тэрарызмам".

"Хацеў бы абазначыць дзве важныя заявы, якія плануецца разгледзець. Упэўнены ў тым, што гэтыя заявы будуць прыняты, - падкрэсліў генеральны сакратар. - Гэта заява ў сувязі з 80-годдзем стварэння Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Вельмі важная структура для нас. Мы ўсе кіруемся прынцыпамі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і надаём вялікае значэнне дзейнасці ААН. Таму цяпер ідзе экспертная работа над канчатковым тэкстам заявы. І яшчэ адна важная для нас заява - у сувязі з 40-годдзем з дня чарнобыльскай аварыі. Тры дзяржавы СНД - Беларусь, Расія і Украіна, якія найбольш пацярпелі ад наступстваў чарнобыльскай аварыі, памятаюць аб гэтай даце і да гэтага часу прыкладаюць намаганні для мінімізацыі наступстваў. Дата значная, яна абавязвае нас памятаць пра забеспячэнне бяспекі ядзерных аб'ектаў і, зразумела, пра неабходнасць прыняцця сумесных мер для ліквідацыі наступстваў аварыі".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі