Скрыншот відэа Афіцыйнага канала Урада Беларусі
11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў сустрэўся з Пастаянным прадстаўніком ПРААН у Беларусі Лю Жэньфэй, расказалі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.
"Мы цяпер у актыўнай стадыі распрацоўкі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2040 года і плана сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку 2025-2030 гг. як элемента нацыянальнай стратэгіі, - адзначыў першы віцэ-прэм'ер. - У такой жа актыўнай стадыі краінавая праграма ПРААН для Рэспублікі Беларусь, якая павінна стаць прыкладным інструментам для дасягнення мэт развіцця ў рамках асобна ўзятай краіны Беларусь".
Мікалай Снапкоў выказаў надзею, што сённяшняя сустрэча дасць старт узаемадзеянню гэтых дзвюх праграм. "Мы вельмі спадзяёмся, што будуць сінхранізаваны мэты новага аблічча Беларусі ў рамках нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця да 2040 года і краінавай праграмы ПРААН. Таму думаю, што наша сустрэча дасць старт больш цеснаму супрацоўніцтву ў гэтым напрамку", - падкрэсліў ён.
У сваю чаргу Лю Жэньфэй адзначыла, што праграма развіцця ПРААН заўсёды актыўна супрацоўнічала з Беларуссю пачынаючы з 2021 года. "Дзякуючы нашым намаганням удалося мабілізаваць і прыцягнуць у краіну суму ў памеры $100 млн, што з'яўляецца нядрэнным дасягненнем, - удакладніла яна. - Але мы не змаглі б гэтага дасягнуць без удзелу нашых партнёраў з Беларусі. Мы кіруемся ў рабоце праграмнымі дакументамі, якія цяпер рыхтуюцца на перыяд 2026-2030 гадоў. Яны будуць поўнасцю ўзгоднены і сінхранізаваны з мэтамі, якія ўвойдуць у Нацыянальную стратэгію Рэспублікі Беларусь і нацыянальны план сацыяльна-эканамічнага развіцця".-0-