Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 студзеня 2022, 09:22

Старшынства ў ЕАЭС перайшло да Кыргызстана

3 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Старшынства ў Еўразійскім эканамічным саюзе перайшло да Кыргызскай Рэспублікі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.

"На працягу 2022 года Кыргызская Рэспубліка будзе старшынстваваць у Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце, Еўразійскім міжурадавым савеце і Савеце Еўразійскай эканамічнай камісіі, - адзначылі ў ЕЭК. - У рамках старшынства запланаваны пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і правядзенне Еўразійскага эканамічнага форуму ў маі ў Бішкеку, пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета ў жніўні на ўзбярэжжы возера Ісык-Куль, а таксама шэраг іншых экспертных мерапрыемстваў".

"У бліжэйшы час чакаецца зварот прэзідэнта Кыргызстана, старшыні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета Садыра Жапарава да кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза з прыярытэтнымі напрамкамі старшынства Кыргызстана ў органах ЕАЭС", - дадалі ў ЕЭК.

У адпаведнасці з Дагаворам аб ЕАЭС старшынства ў Вышэйшым Еўразійскім эканамічным савеце, Еўразійскім міжурадавым савеце і Савеце ЕЭК ажыццяўляецца на ратацыйнай аснове ў парадку рускага алфавіта адной дзяржавай-членам на працягу аднаго каляндарнага года без права прадаўжэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі