Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
19 лютага 2020, 13:11

Старшыня Калегіі ЕЭК наведае Беларусь 27-28 лютага

19 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Рабочы візіт старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіла Мясніковіча ў Беларусь адбудзецца 27-28 лютага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

Праграмай візіту запланаваны шэраг сустрэч, у тым ліку з прэм'ер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам і кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Ігарам Сергяенкам.

Перад паездкай у Беларусь Міхаіл Мясніковіч 24-25 лютага наведае Казахстан. У Нур-Султане ён правядзе перагаворы з прэзідэнтам Казахстана Касымам-Жамартам Такаевым, першым прэзідэнтам Нурсултанам Назарбаевым, прэм'ер-міністрам Аскарам Маміным, старшынёй Сената Дарыгай Назарбаевай.

Прадстаўнік Беларусі Міхаіл Мясніковіч пачаў выкананне абавязкаў старшыні Калегіі ЕЭК з 1 лютага. Ужо 4 лютага ён наведаў з візітам Кыргызстан, дзе сустрэўся з прэзідэнтам Сааранбаем Жээнбекавым, прэм'ер-міністрам Мухамедкалыем Абылгазіевым і кіраўніком парламента Кыргызстана Дастанбекам Джумабекавым. 7 лютага старшыня Калегіі ЕЭК зрабіў візіт у Ерэван. У Арменіі ён правёў перагаворы з прэм'ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам, прэзідэнтам Арменам Саркісянам, спікерам Нацыянальнага сходу Араікам Мірзаянам. Акрамя таго, 17 лютага ў Маскве Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з віцэ-прэм'ерам Расіі Аляксеем Аверчуком.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі