
Валянціна Мацвіенка. Фота ТАСС
25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшынёй Савета Міжпарламенцкай асамблеі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў перавыбрана старшыня Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціна Мацвіенка. Такое рашэнне прынята сёння ў час пасяджэння Савета МПА СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У парадку дня пасяджэння савета 23 пытанні. Плануецца, што старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава праінфармуе членаў савета аб ходзе рэалізацыі старшынства Рэспублікі Беларусь у Садружнасці Незалежных Дзяржаў у 2021 годзе.-0-