Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 мая 2021, 17:34

"Стандартны набор заезджаных клішэ" - МЗС выказалася аб заявах G7 па Беларусі

6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МЗС Беларусі пракаменціравала камюніке міністраў замежных спраў G7, прынятае па выніках іх пасяджэння 6 мая ў Лондане. Заява прэс-сакратара беларускага знешнепалітычнага ведамства Анатоля Глаза апублікавана на сайце міністэрства, паведамляе БЕЛТА.

У камюніке кіраўнікоў МЗС G7 у тым ліку згадваецца і Беларусь. Яны, у прыватнасці, заклікаюць Беларусь правесці "новыя, свабодныя і справядлівыя выбары пад міжнародным наглядам" і "ўступіць у канструктыўны дыялог з усімі слаямі грамадства, уключаючы сапраўдных лідараў апазіцыі і грамадзянскай супольнасці".

Анатоль Глаз расказаў аб адным з артыкулаў у брытанскім выданні The Guardian: у матэрыяле аналізуюцца даныя міжнароднага апытання грамадскай думкі, праведзенага ў лютым-красавіку па заказе НКА "Альянс дэмакратый", якой кіруе былы генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусен. У даследаванні прынялі ўдзел 50 тыс. чалавек у 53 краінах. Амаль палова рэспандэнтаў ва ўсіх гэтых дзяржавах занепакоена, што ЗША пагражаюць дэмакратыі ў іх краіне. І адна з высноў, якую робіць газета, заключаецца ў тым, што "ні ЗША, ні Група сямі (G7) у цэлым не могуць проста надзець на сябе мантыю абаронцаў дэмакратыі".

"Было б вельмі добра, калі б гэта простая ісціна дайшла і да саміх удзельнікаў Групы сямі. Што датычыцца абзаца, якога "ўдастоілася" Беларусь. Гэта стандартны набор заезджаных клішэ. Такія мантры фактычна без змяненняў вандруюць з пляцоўкі на пляцоўку, дэманструючы, на жаль, глыбокае неразуменне і нежаданне разумець сітуацыю ў нашай краіне іх аўтарамі, антыбеларускую ангажыраванасць іх ініцыятараў. У рыторыцы зразумела, адкуль з'явіліся цяпер яшчэ і нейкія "сапраўдныя лідары апазіцыі". Назначыць "сапраўдную ўладу" ўжо, відавочна, не атрымалася, таму можна паспрабаваць на словах легітымізаваць хаця б зручную апазіцыю", - адзначыў прадстаўнік МЗС.

Заклікі да правядзення новых выбараў у Міністэрстве замежных спраў назвалі прамым націскам на краіну. "У якасці лікбезу аўтарам адзначаем, што любое ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў супярэчыць асноватворным нормам і прынцыпам міжнароднага права. Мы суверэнная дзяржава, таму мы самі будзем вырашаць, калі і якія электаральныя кампаніі праводзіць у сваёй краіне. Для гэтага нам не патрэбны ніякія заклікі, панукванні або ўказанні звонку. У якасці яшчэ аднаго лікбезу нагадаю, што ўсе выбары ў нашай краіне праходзілі пад міжнародным наглядам. Ну, а калі нейкія міжнародныя структуры аказаліся няздольныя арганізаваць сваю работу, маючы наша запрашэнне, то не трэба спрабаваць перакласці віну", - падкрэсліў Анатоль Глаз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі