ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 18 жніўня 2022
Мінск Ясна +27°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 лістапада 2021, 09:03

Спікер Дзярждумы РФ 2 снежня прыедзе ў Мінск, дзе пройдзе сесія Парламенцкага сходу

Вячаслаў Валодзін. Фота ТАСС
Вячаслаў Валодзін. Фота ТАСС

11 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі пройдзе 2 снежня ў Мінску. Аб гэтым паведаміў 10 лістапада журналістам спікер Дзярждумы РФ Вячаслаў Валодзін, інфармуе БЕЛТА.

"На пасяджэнні Парламенцкага сходу мы абмяркуем арганізацыйныя пытанні, рэалізацыю рашэнняў Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы, чакаем выступленне дзяржсакратара Мезенцава. Таксама абмяркуем двайныя стандарты з боку еўрапейскіх краін у адносінах да бежанцаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі", - сказаў Вячаслаў Валодзін.

Паводле яго слоў, Савет Дзярждумы 10 лістапада на пасяджэнні зацвердзіў склад расійскай дэпутацыі ў Парламенцкім сходзе. "У яе ўвойдуць 24 дэпутаты з 36 прадстаўнікоў Савета Федэрацыі. Увойдуць прадстаўнікі ўсіх фракцый, паважаныя дэпутаты, якія маюць вопыт, прадстаўляюць рэгіёны, сумежныя з Беларуссю, а таксама старшыні камітэтаў, профіль якіх адпавядае праграмам, зацверджаным Вышэйшым дзяржсаветам Саюзнай дзяржавы", - адзначыў Вячаслаў Валодзін.

Як плануецца, спікер Дзярждумы РФ прыме ўдзел у сесіі Парламенцкага сходу ў Мінску.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі