Ёзаф Мігаш. Фота з архіва
30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Славакія хоча аднавіць канструктыўны дыялог з Беларуссю і накіроўвае ў Мінск пасла. Аб гэтым са спасылкай на аддзел камунікацый Міністэрства замежных спраў піша Інфармацыйнае агенцтва Славацкай Рэспублікі (TASR), паведамляе БЕЛТА.
Паслом Славакіі ў Беларусі, як чакаецца, стане Ёзаф Мігаш, які раней ужо займаў гэту пасаду. У чэрвені 2020 года ён быў удастоены ордэна Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і развіццё супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Славакіяй.
"Славацкая Рэспубліка зацікаўлена ў прагматычным супрацоўніцтве з усімі краінамі свету. Таму мы хочам аднавіць канструктыўны дыялог з беларусамі як на двухбаковым, так і на шматбаковым узроўнях, паколькі сёння неабходна даць месца дыпламатыі, дыялогу і перагаворам для дасягнення першых вынікаў, напрыклад, у вельмі важных мірных перагаворах і больш хуткім спыненні вайны ва Украіне", - заявіў міністр замежных спраў Юрай Бланар.
"Паступовымі крокамі Славакія можа развіваць базавае супрацоўніцтва ў гандлі, сельскай гаспадарцы, культуры і адукацыі", - дадалі ў ведамстве.-0-