
19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік прыбыў у Нью-Ёрк для ўдзелу ў 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС.
"Насычаная праграма з першых мінут - ужо сёння выступленне на шматбаковым форуме і двухбаковыя сустрэчы", - удакладнілі ў МЗС.
Як паведамлялася, праграмай візіту Сяргея Алейніка ў Нью-Ёрк прадугледжаны выступленні на агульнапалітычнай дыскусіі 78-й сесіі Генасамблеі ААН, удзел у сустрэчы міністраў замежных спраў дзяржаў - членаў АДКБ, міністэрскай сустрэчы Групы сяброў у абарону Статута ААН, міністэрскай сустрэчы Групы аднадумцаў у падтрымку краін з сярэднім узроўнем даходу і шэрагу іншых шматбаковых мерапрыемстваў.
На палях Генасамблеі запланавана серыя двухбаковых сустрэч міністра замежных спраў з калегамі з Еўропы, Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі, кіраўніцтвам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.-0-