Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на акругу на парламенцкіх выбарах складзе 62,9 тыс. чалавек

Палітыка 29.05.2019 | 13:46
Фота з архіва
Фота з архіва

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў устанавіла сёння на пасяджэнні сярэднюю колькасць выбаршчыкаў на выбарчую акругу па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання. Яна складае 62 934 чалавекі, паведаміла журналістам старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сённяшняе пасяджэнне ЦВК падрыхтоўчае, растлумачыла Лідзія Ярмошына. На ім разглядаюцца некаторыя пытанні падрыхтоўкі і правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. "Сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на акругу зацверджана, каб былі юрыдычныя падставы для падрыхтоўкі меж выбарчых акруг, якія павінны быць зацверджаны адразу ж пасля назначэння выбараў", - сказала яна.

Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына'

Акрамя таго, сёння на пасяджэнні ЦВК зацвердзяць метадычныя рэкамендацыі, парадак правядзення трэнінгу для ўчастковых выбарчых камісій і практычны дапаможнік для тэрытарыяльных і акруговых камісій. "Да назначэння выбараў мы вырабім усе дапаможнікі, і наваствораныя выбарчыя камісіі будуць цалкам забяспечаны метадычнымі рэкамендацыямі", - адзначыла Лідзія Ярмошына.

Яна нагадала, што дату правядзення парламенцкіх выбараў вызначае кіраўнік дзяржавы. ЦВК можа гаварыць толькі аб перыядзе - гэта лістапад.

Старшыня Цэнтрвыбаркама дадала, што пачатак выбарчай кампаніі залежыць ад даты. Калі выбары будуць назначаны на пачатак лістапада, то яна можа стартаваць у канцы ліпеня. Калі Прэзідэнт будзе згодны з прапанаванай ЦВК датай 17 лістапада, то размова пойдзе ўжо аб першай дэкадзе жніўня.

Як паведамлялася, ЦВК прапануе правесці выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў 17 лістапада, членаў Савета Рэспублікі - 7 лістапада.

У Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў 2019 годзе ў Беларусі адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, як і планавалася, пройдуць у 2020 годзе.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў