ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 20 студзеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць -11°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 студзеня 2021, 18:45

Сянько ўручыў копіі даверчых грамат у МЗС Кітая

Фота china.mfa.gov.by
Фота china.mfa.gov.by

11 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрый Сянько сёння ўручыў копіі даверчых грамат дырэктару Пратакольнага дэпартамента МЗС КНР Хун Лэю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Пекіне.

"Былі абмеркаваны асноўныя напрамкі беларуска-кітайскага супрацоўніцтва і перспектывы іх вываду на новы ўзровень, - гаворыцца ў паведамленні. - Хун Лэй запэўніў у нязменнай падтрымцы Беларусі Кітайскай Народнай Рэспублікай, падкрэсліў высокі ўзровень асабістых адносін Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Старшыні КНР Сі Цзіньпіна, якія садзейнічаюць умацаванню ўсебаковага ўзаемадзеяння паміж дзвюма краінамі".

Кіраўнік Пратакольнага дэпартамента высока ацаніў удзел Беларусі ў рэалізацыі ініцыятывы "Пояс і шлях", развіццё Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Ён таксама адзначыў эфектыўнае проціэпідэмічнае супрацоўніцтва дзвюх краін і ўзаемную гатоўнасць аказваць неабходную дапамогу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі