Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Экафэст "Яблычны Спас у Полацку-2019"
Учора 16:46 Фотарэпартаж
Усе навіны

Сямашка ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Расіі

Палітыка 03.07.2019 | 20:42
Уладзімір Сямашка. Фота пасольства Беларусі ў Расіі
Уладзімір Сямашка. Фота пасольства Беларусі ў Расіі

3 ліпеня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, паведамляе ТАСС.

"У бягучым годзе праводзяцца шматлікія мерапрыемствы, прысвечаныя 20-годдзю Саюзнай дзяржавы, і мы настроены на далейшае развіццё цесных інтэграцыйных сувязей з беларускімі партнёрамі", - сказаў Уладзімір Пуцін на цырымоніі ўручэння даверчых грамат у Крамлі.

Ён таксама расказаў аб запланаваных перагаворах прэзідэнтаў Беларусі і Расіі 18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу ў час Форуму рэгіёнаў дзвюх краін.

Уладзімір Пуцін адзначыў, што Беларусь з'яўляецца бліжэйшым саюзнікам Расіі. "Карыстаючыся выпадкам, хацеў бы яшчэ раз павіншаваць беларускі народ і кіраўніцтва рэспублікі з дзяржаўным святам - Днём Незалежнасці", - дадаў ён.-0-

Фота пасольства Беларусі ў Расіі

Версія для друку
Навіны рубрыкі Палітыка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня). Усе тры святы з'яўляюцца неад'емнай часткай Успенскага посту.