Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
16 ліпеня 2019, 17:33

Сямашка разлічвае на падпісанне да канца года візавага пагаднення з Расіяй

16 ліпеня, Санкт-Пецярбург /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Расія павінны да канца года падпісаць пагадненне аб узаемным прызнанні віз. Аб гэтым заявіў сёння журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасол лічыць, што гэты дакумент будзе падпісаны да канца года, таму што і Беларусь, і Расія ўжо завяршылі ўнутрыдзяржаўныя працэдуры па яго ўзгадненні.

"Проста бакі выбіраюць зручны момант (для падпісання дакумента. - Заўвага БЕЛТА) і з палітычнага, і з іншага пункта гледжання. Гэта трэба і вам, і нам. Амаль на 100 працэнтаў упэўнены (я выказваю сваю пазіцыю), што гэта будзе падпісана", - адзначыў Уладзімір Сямашка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі