Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 мая 2021, 12:22

Сямашка: Беларусь і Расія блізкія да стварэння эканамічнай платформы Саюзнай дзяржавы

6 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Расія сёння даволі блізкія да таго, каб стварыць эканамічную платформу Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым заявіў журналістам пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка сёння пасля цырымоніі ўскладання вянка ад пасольства да Магілы Невядомага Салдата ў Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі і Расіі сёння абсалютнае разуменне, што нам трэба рабіць, куды рухацца кожнай асобна ўзятай дзяржаве і ў цэлым у рамках Саюзнай дзяржавы, - сказаў Уладзімір Сямашка. - Сёння можна канстатаваць: мы даволі блізкія да таго, каб сапраўды стварыць эканамічную платформу Саюзнай дзяржавы".

Уладзімір Сямашка адзначыў, што з 28 дарожных карт па паглыбленні інтэграцыі 26 ужо ўзгоднены бакамі. "Думаю, што мы падпішам у верасні - кастрычніку ўсе дарожныя карты", - удакладніў ён. Пасол падкрэсліў, што бакі не фарсіруюць інтэграцыйныя працэсы, аднак задачы, якія былі пастаўлены ў Дагаворы аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, застаюцца.

"Што такое дарожныя карты? Гэта план дзеянняў, напрамкаў - адзіная прамысловая палітыка, адзіная аграрная палітыка, стварэнне адзінага рынку нафты, газу, электраэнергіі і гэтак далей - 28 напрамкаў. І ў кожным гэтым напрамку трэба падвесці заканадаўчую базу - і ў Беларусі, і ў Расіі, і міжурадавыя пагадненні (падпісаць. - Заўвага БЕЛТА). Гэта значыць потым пойдзе напружаная работа: фарміраванне нарматыўнай базы. І гэта зойме мінімум паўгода", - растлумачыў дыпламат.

Паводле яго слоў, некаторыя дарожныя карты прадугледжваюць падпісанне не аднаго міжурадавага пагаднення, а шэрага дакументаў - да 10. "Ёсць шанц, што нешта мы паспеем у гэтым годзе ў нарматыўнай базе падправіць і яна запрацуе, нешта пяройдзе на наступны год, - дадаў Уладзімір Сямашка. - Напрыклад, самая складаная задача - уніфікацыя падатковага і мытнага заканадаўстваў. Плануецца, што на гэта пойдзе мінімум 2-2,5 года".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі