ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 5 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -8°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 красавіка 2022, 14:07

Сямашка абмеркаваў з намеснікам кіраўніка МЗС РФ будаўніцтва СД і рэгіянальную бяспеку

Фота з архіва
Фота з архіва

26 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка і намеснік міністра замежных спраў Расіі Андрэй Рудэнка абмеркавалі будаўніцтва Саюзнай дзяржавы. Аб гэтым па выніках іх сустрэчы ў Маскве праінфармавала расійскае знешнепалітычнае ведамства, паведамляе БЕЛТА.

"26 красавіка адбылася рабочая сустрэча намесніка міністра замежных спраў Расійскай Федэрацыі Андрэя Рудэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь Уладзімірам Сямашкам, - гаворыцца ў паведамленні МЗС РФ. - Абмяркоўваліся актуальныя пытанні беларуска-расійскага ўзаемадзеяння, далейшыя крокі дзвюх краін па падтрыманні інтэграцыйнага будаўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, а таксама праблематыка рэгіянальнай бяспекі ў прывязцы да сітуацыі ва Украіне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі