Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 студзеня 2019, 12:57

Сямашка абмеркаваў з кіраўнікамі СМІ РФ беларуска-расійскае ўзаемадзеянне

18 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка сустрэўся з кіраўнікамі расійскіх СМІ ў Клубе галоўных рэдактараў ТАСС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

"Галоўнай тэмай сустрэчы стала развіццё ўзаемадзеяння, як на двухбаковай аснове, так і ў рамках інтэграцыйных утварэнняў, - адзначылі ў пасольстве. - Уладзімір Сямашка расказаў аб эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, аб тым, як развіваюцца беларуска-расійскія сувязі ў гандлёва-эканамічнай і грамадска-палітычнай сферах, як узаемавыгаднае супрацоўніцтва з Расіяй можа дапамагчы вырашэнню задач, што стаяць перад дзвюма краінамі".

Адбылася таксама гутарка пасла з генеральным дырэктарам ТАСС Сяргеем Міхайлавым і першым намеснікам генеральнага дырэктара ТАСС Міхаілам Гусманам.

Клуб галоўных рэдактараў - праект інфармацыйнага агенцтва ТАСС. У яго ўваходзяць кіраўнікі, галоўныя рэдактары вядучых расійскіх СМІ. Праект з'яўляецца адной з вядучых пляцовак федэральнага ўзроўню, прызначанай для ўзаемадзеяння лідараў медыясупольнасці Расіі з прадстаўнікамі палітычнай і дзелавой эліты. Гасцямі клуба становяцца знакавыя асобы сусветнай супольнасці, дзяржаўныя і грамадскія дзеячы Расіі і замежжа. Такі фармат дае магчымасць кіраўнікам федэральных расійскіх СМІ, што вызначаюць рэдакцыйную палітыку, атрымаць з першых рук інфармацыю ў тым ліку аб грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным развіцці другой дзяржавы, ацэнцы двухбаковых і шматбаковых міждзяржаўных адносін.

"Мерапрыемства праходзіць у фармаце off the records (без запісу), - дадалі ў дыппрадстаўніцтве. - Падрабязнасці размовы не прызначаны для друку і распаўсюджвання ў СМІ".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі