29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. АДКБ з'яўляецца неад'емным элементам еўразійскай бяспекі. Важнасць гэтага адзначыў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта 29 кастрычніка на ІІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Намеснік міністра выступіў на тэматычным мерапрыемстве сакратарыята АДКБ "Перспектывы калектыўнай бяспекі ў Еўразіі: зона адказнасці АДКБ як прастора дыялогу". "АДКБ з'яўляецца неад'емным элементам еўразійскай бяспекі і важным фактарам забеспячэння краін-удзельніц. За 32 гады з моманту падпісання Дагавора аб калектыўнай бяспецы нам удалося прайсці вялікі шлях ад стварэння ваенна-палітычнага саюза да яго трансфармацыі ў сучасную шматфункцыянальную арганізацыю", - адзначыў Ігар Сякрэта.

Канферэнцыя праводзіцца 28 і 29 кастрычніка. Яна ўжо стала адной са значных міжнародных пляцовак для абмеркавання актуальных пытанняў рэгіянальнай і глабальнай стабільнасці. У рабоце канферэнцыі прымаюць удзел дэлегацыі больш як 40 дзяржаў і 7 міжнародных арганізацый. Сярод удзельнікаў - міністры замежных спраў, кіраўнікі інтэграцыйных аб'яднанняў, прадстаўнікі парламентаў, даследчых інстытутаў і аналітычных цэнтраў з Еўропы, Азіі, Блізкага Усходу.

Асноўная тэма канферэнцыі - "Глабальны сусветны (бес)парадак і галаваломка еўразійскай бяспекі". Дыскусіі сканцэнтраваны на аналізе ключавых тэндэнцый міжнародных адносін, выпрацоўцы падыходаў да фарміравання новай архітэктуры бяспекі, заснаванай на прынцыпах роўнасці, непадзельнасці і ўзаемнай павагі. Асаблівая ўвага ўдзелена дыялогу паміж Усходам і Захадам, умацаванню мер даверу і прадухіленню канфрантацыі.-0-
Фота Андрэя Сіняўскага