Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 лютага 2023, 16:35

Сівец: мы фарміруем адзіны страхавы рынак Саюзнай дзяржавы

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перад саюзнымі парламентарыямі стаіць глабальная задача - фарміраванне адзінага страхавога рынку Саюзнай дзяржавы, заявіў журналістам намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па заканадаўстве і рэгламенце, старшыня Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі Сяргей Сівец, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Мінску адбылося пасяджэнне Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па заканадаўстве і рэгламенце. Удзельнікі пасяджэння разгледзелі заўвагі і прапановы, якія паступілі ў ходзе ўзгаднення праекта мадэльнага заканадаўчага акта "Аб сістэме абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў Саюзнай дзяржавы". Па выніках абмеркавання парламентарыі прынялі рашэнне адобрыць праект мадэльнага заканадаўчага акта, скарэкціраваны з улікам прынятых дэпутатамі заўваг і прапаноў. Праект дакумента будзе накіраваны ў Савет Парламенцкага сходу. Пасля разгляду праекта мадэльнага заканадаўчага акта членамі Савета плануецца яго накіраванне на зацвярджэнне Парламенцкім сходам.

"Уся дзейнасць Парламенцкага сходу накіравана на тое, каб падвесці трывалы прававы фундамент пад тыя сацыяльныя і эканамічныя праекты, якія ў фармаце Саюзнай дзяржавы на сённяшні дзень рэалізуюцца. Вядома, мы ўзялі асобна маленькі сегмент, але які так ці інакш закранае большасць грамадзян Саюзнай дзяржавы, - страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў. Але наогул мэта пастаўлена больш глабальная - фарміраванне адзінага страхавога рынку Саюзнай дзяржавы", - сказаў Сяргей Сівец.

Віды абавязковага і добраахвотнага страхавання даволі шырокія, удакладніў парламентарый. "І яны так ці інакш датычацца кожнага грамадзяніна Саюзнай дзяржавы. На прыкладзе вось гэтай, што называецца, першай ластаўкі ў рамках збліжэння падыходаў і ўніфікацыі заканадаўства ў гэтай сферы мы закладваем фундаментальныя, базавыя асновы ў цэлым фарміравання сацыяльнай сістэмы страхавання ў фармаце Саюзнай дзяржавы. Калі будуеш дом, неабходна закласці трывалы фундамент. На аснове гэтага праекта мадэльнага закона якраз гэты трывалы фундамент мы пастараліся падвесці", - падкрэсліў ён.

Акрамя таго, парламентарыям была прадстаўлена інфармацыя аб ходзе работы па зніжэнні ў Рэспубліцы Беларусь мінімальнага тэрміну абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў, зарэгістраваных за мяжой, з 15 да 5 дзён.

Раней з ініцыятывай аб неабходнасці правядзення такой работы дэпутаты выступілі на пасяджэнні Камісіі Парламенцкага сходу па заканадаўстве і рэгламенце. Гэта мера накіравана на гарманізацыю з заканадаўствам Расійскай Федэрацыі, дзе мінімальны тэрмін страхавання складае таксама пяць дзён. Гэта дазволіць грамадзянам Расіі прасцей і часцей выязджаць у Беларусь на туры выхаднога дня і ў святы, а таксама спросціць кароткатэрміновыя дзелавыя паездкі. Паводле інфармацыі Міністэрства фінансаў Беларусі, цяпер падрыхтаваны змяненні ў заканадаўства, якія ўлічваюць прапановы дэпутатаў Парламенцкага сходу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі