Сцяг Панядзелак, 28 красавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
20 сакавіка 2025, 12:54

Сівак: узаемадзеянне Беларусі і Кыргызстана развіваецца ў пазітыўным рэчышчы па ўсіх напрамках

Фота з архіва
Фота з архіва
20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узаемадзеянне Беларусі і Кыргызстана развіваецца ў пазітыўным рэчышчы па ўсіх напрамках. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Сівак на сустрэчы ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі з намеснікам старшыні Кабінета міністраў Кыргызстана Бакытам Тарабаевым з нагоды падпісання плана мерапрыемстваў (дарожнай карты) па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кыргызстанам на 2025-2027 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы даражым двухбаковымі адносінамі з Кыргызстанам, які з'яўляецца для нас важным гандлёва-эканамічным партнёрам у Цэнтральнай Азіі. Наша ўзаемадзеянне развіваецца па ўсіх напрамках у пазітыўным рэчышчы. Мы маем падобныя падыходы да вырашэння многіх актуальных пытанняў як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках агульных інтэграцыйных пляцовак. Ды і ў цэлым мы маем агульнае разуменне многіх геапалітычных працэсаў", - адзначыў Анатоль Сівак.

Як у самых сапраўдных сяброў, у Беларусі і Кыргызстана няма закрытых тэм. "Мы заўсёды гатовы да максімальна адкрытага дыялогу па любых пытаннях нашага ўзаемадзеяння. Думаю, у ходзе нашай сустрэчы ў Бішкеку ў лістападзе 2024 года вы змаглі ў гэтым пераканацца", - звярнуўся ён да намесніка старшыні Кабінета міністраў Кыргызстана.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, работа міжурадавай камісіі дае адчувальны вынік, сведчанне таму - рост узаемнага гандлю. "Так, калі ў 2023 годзе тавараабарот паміж нашымі краінамі, паводле даных беларускай статыстыкі, склаў больш як $160 млн, павялічыўшыся ў параўнанні з 2022 годам амаль на 1 працэнт, то за мінулы год паказчык вырас ужо больш як на 15 працэнтаў, перавысіўшы лічбу $190 млн. Як бачым, прагрэс відавочны, - падкрэсліў Анатоль Сівак. - Але мы дамовіліся рухацца далей, не спыняючыся на дасягнутым".

Ён звярнуў увагу, што план мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва на 2025-2027 гады прызначаны надаць дадатковы імпульс для нарошчвання ўзаемных паставак тавараў і далейшага развіцця прамысловай кааперацыі. "Зададзены на апошнім пасяджэнні міжурадавай камісіі арыенцір па дасягненні тавараабароту ў памеры $500 млн падтрыманы нашымі кіраўнікамі. І нам ёсць да чаго імкнуцца ў бліжэйшыя пяць гадоў, - сказаў намеснік прэм'ер-міністра. - Гэта вельмі амбіцыйная планка, але ўпэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы яе зможам пераадолець. Усе неабходныя перадумовы для гэтага ёсць".

Дарожная карта ўключае ў сябе 77 мерапрыемстваў, у тым ліку па развіцці двухбаковага гандлю таварамі і паслугамі, супрацоўніцтва ў галіне прамысловай кааперацыі, сельскай гаспадаркі, фармацэўтыкі і аховы здароўя, харчовай і лёгкай прамысловасці і іншых напрамкаў.-0-

Фота Мікалая Пятрова
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі