Фота з архіва
6 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя са знікненнем у Кабардзіна-Балкарыі беларускага турыста знаходзіцца на асаблівым кантролі ў Міністэрстве замежных спраў. Аб гэтым БЕЛТА заявілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
"Міністэрству замежных спраў вядома пра паведамленні аб знікненні грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у раёне гары Тэрскалак (Кабардзіна-Балкарская Рэспубліка, Расійская Федэрацыя), - адзначылі ў МЗС. - Паводле наяўнай інфармацыі, 26-гадовы грамадзянін Беларусі ажыццяўляў узыходжанне без рэгістрацыі маршруту і цяпер не выходзіць на сувязь. МНС Расійскай Федэрацыі прадаўжае пошукава-выратавальныя мерапрыемствы, у тым ліку з выкарыстаннем верталётнай тэхнікі".
Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з расійскімі кампетэнтнымі органамі, а таксама з бацькам турыста, які знік. Сітуацыя знаходзіцца на асаблівым кантролі міністэрства.
МЗС прадоўжыць інфармаваць аб развіцці падзей па меры паступлення пацверджаных даных.-0-