Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 сакавіка 2022, 15:52

"Сітуацыя развіваецца ў станоўчым рэчышчы". Пуцін адзначае рост тавараабароту Беларусі і Расіі

11 сакавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі развіваецца ў станоўчым рэчышчы. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Маскве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У мінулым годзе ў нас больш як на трэць павялічыўся тавараабарот - 34 з лішнім працэнта", - адзначыў Уладзімір Пуцін.

У цэлым, паводле яго слоў, сітуацыя развіваецца ў станоўчым рэчышчы. Але ёсць і праблемы, звязаныя з падзеямі сённяшняга дня, канстатаваў Прэзідэнт Расіі. "З вядомымі абмежаваннямі, санкцыямі і гэтак далей", - растлумачыў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі