Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 жніўня 2020, 10:50

Сі Цзіньпін павіншаваў Лукашэнку з перамогай на выбарах

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпін першым накіраваў пасланне ў адрас Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з віншаваннямі з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах, паведамляе БЕЛТА.

"Ад імя ўрада Кітая і кітайскага народа, а таксама ад сябе асабіста выказваю цёплыя віншаванні і найлепшыя пажаданні. Упэўнены, што пад Вашым кіраўніцтвам Беларусь абавязкова дасягне новых бліскучых поспехаў у справе дзяржаўнага будаўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ў апошнія гады беларуска-кітайскія адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства функцыянуюць на высокім узроўні. "Кітай і Беларусь з'яўляюцца "жалезнымі братамі" і ўсепагоднымі партнёрамі. Я надаю вялікае значэнне развіццю кітайска-беларускіх адносін і даражу добрымі рабочымі адносінамі і асабістай дружбай з Вамі", - падкрэсліў кітайскі лідар.

Ён выказаў гатоўнасць разам з кіраўніком беларускай дзяржавы прыкладаць намаганні для сумеснага развіцця кітайска-беларускіх адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства, адкрыцця новых перспектыў узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў розных галінах на карысць дзвюх краін і народаў.

Сі Цзіньпін пажадаў Аляксандру Лукашэнку моцнага здароўя і поспехаў у рабоце, дружалюбнай Беларусі - працвітання і магутнасці, а яе народу - шчасця і дабрабыту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі