ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 29 лістапада 2022
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
09 сакавіка 2022, 10:05

Шпілеўская: санкцыі супраць Расіі і Беларусі прывядуць да разарэння часткі еўрапейскіх прадпрымальнікаў

Фота з архіва
Фота з архіва

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санкцыі супраць Расіі і Беларусі прывядуць да разарэння часткі еўрапейскіх прадпрымальнікаў, лічыць дырэктар прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі Вольга Шпілеўская. Аб гэтым яна заявіла ў эфіры ток-шоу "Па сутнасці" на тэлеканале СТБ, паведамляе БЕЛТА.

"Літаральна цяпер я прачытала інфармацыю аб тым, што літоўскія прадпрымальнікі пачынаюць распраўляць плечы. У іх шмат беларускага і расійскага тавару, які яны закупілі, які трапіў пад санкцыі. Яны вымушаны выключыць гэты тавар з продажу, што прывядзе, уласна, да разарэння", - адзначыла Вольга Шпілеўская.

Дырэктар прадстаўніцтва МТРК "Мір" у Беларусі падняла пытанне дыверсіфікацыі, аб чым пастаянна гаварыў Прэзідэнт Беларусі. "Сёння ў нас дыверсіфікацыя. Калі мы гаворым пра турызм, людзі накіроўваюцца ў блізкія для нас, цудоўныя краіны - Грузію, Арменію, Таджыкістан, дзе вельмі шмат усяго цікавага. У нас развіваецца ўнутраны турызм. Гэта таксама вельмі добра. А вось як курорты Італіі або Балгарыі абыдуцца без рускіх? У мяне вялікае пытанне", - заўважыла яна.

Вольга Шпілеўская звярнула ўвагу, што ў 2020 годзе супраць Беларусі ўводзіліся санкцыі, якія закраналі глабальныя галіны - калійныя ўгнаенні, цяжкую прамысловасць. Тады Прэзідэнт адзначаў, што прадукцыя будзе прададзена ў іншыя краіны, а значыць, усё будзе добра, і звычайны беларус быў спакойны. "А на тэрыторыі Расіі дзейнічаюць інакш. Мас-маркет, магазіны (санкцыі закранулі. - Заўвага БЕЛТА) - тое, што датычыцца кожнага, і такім чынам спрабуюць узняць сярэдні клас, каб падагрэць знутры сітуацыю, каб знутры народ абурыўся. Але мы яшчэ не настолькі грамадства спажывання, не настолькі мы яшчэ спажыўцы. Мне здаецца, расхістаць не ўдасца", - лічыць яна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі