Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 жніўня 2020, 02:01

Шпакоўскі расказаў аб паліттэхналогіях, што прымяняліся на выбарах апанентамі ўлады

10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кібербулінг і іншыя палітычныя тэхналогіі актыўна выкарыстоўвалі апаненты дзеючай дзяржаўнай улады ў час выбарчай кампаніі. Аб гэтым паведаміў 9 жніўня журналістам дырэктар інфармацыйна-асветнай установы "Актуальная канцэпцыя" палітолаг Аляксандр Шпакоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кампанія была даволі складаная. Складанасць выклікана выкарыстаннем канкурэнтамі дзеючай улады палітычных тэхналогій, з якімі Беларусь раней не сутыкалася, - сказаў Аляксандр Шпакоўскі. - Безумоўна, да гэтага трэба было рыхтавацца пэўным сілам, органам улады ідэалагічнай вертыкалі і СМІ. Але з-за пэўных абставін мы былі больш заклапочаны пытаннямі эканомікі, пераадолення наступстваў каранавіруснай інфекцыі. І на пачатковым этапе недзе ў інтэрнэце ўпусцілі".

Найперш гэта праявілася ў агрэсіўных паводзінах апанентаў у інтэрнэце - у форме кібербулінгу. Калі людзі, якія адкрыта выказваюць прадзяржаўную пазіцыю ў сацыяльных сетках і сваім асяродку, сутыкаліся з пагрозамі, націскам, абразамі. "Гэта было накіравана на тое, каб зачысціць інфармацыйную прастору, каб прадзяржаўнага пункту гледжання не засталося ў прынцыпе", - сказаў Аляксандр Шпакоўскі.

Другі момант - работа ў сацыяльных сетках. Яшчэ ў 2017 годзе эксперт адзначаў, што з'яўляецца сетка рэсурсаў палітычных блогераў, якая актыўна развіваецца. Гэта не аматарскі падыход, а работа высокапрафесійнай каманды з істотным фінансаваннем. "Так сацыяльныя сеткі, Telegram-каналы сталі асноўнай крыніцай распаўсюджвання дэструктыўнай інфармацыі", - адзначыў Аляксандр Шпакоўскі.

Трэцяй навінкай кампаніі ён назваў тое, што з самага пачатку некаторыя кандыдаты прымянілі тактыку стварэння ілюзіі большасці. "Сваім прыхільнікам яны кінулі ідэю аб тым, што іх абсалютная большасць. У Прэзідэнта рэйтынг вельмі нізкі. Выбары яны ўжо выйгралі. Застаецца толькі адстаяць перамогу на вуліцы", - растлумачыў ён.

А потым дзеючай уладзе ўдалося ўзяць сітуацыю пад кантроль. "Галоўным полісі-мейкерам і пастаўшчыком інфармацыі стаў Прэзідэнт. Шэраг яго дзеянняў - правядзенне парада 9 Мая, нядаўняе Пасланне, інтэрв'ю Гардону і іншыя выступленні - усе гэтыя актыўнасці не засталіся незаўважнымі і далі магчымасць змяніць сітуацыю на карысць існуючай улады", - рэзюмаваў Аляксандр Шпакоўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі