Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
02 снежня 2020, 11:05

Шпакоўскі: галоўную скрыпку ў антыбеларускіх мелодыях іграе Польшча

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галоўную скрыпку ў ансамблі выканаўцаў антыбеларускіх мелодый іграе Польшча. Такое меркаванне газеце "СБ. Беларусь сегодня" выказаў кіраўнік інфармацыйна-аналітычнага цэнтра "Актуальная канцэпцыя" Аляксандр Шпакоўскі.

Паводле яго слоў, звесткі, агучаныя Прэзідэнтам у час сустрэчы з медработнікамі, былі атрыманы дзякуючы магчымасцям спецслужбаў, у тым ліку па каналах узаемадзеяння з Расіяй. Па сутнасці, Беларусь мае дакументальныя пацвярджэнні недружалюбных планаў адносна нашай краіны з боку шэрага суседніх дзяржаў, за спінай якіх, відавочна, хаваюцца больш значныя ігракі.

"Галоўную скрыпку ў ансамблі выканаўцаў антыбеларускіх мелодый іграе Польшча. Варшава многія гады рыхтавала інфраструктуру ўплыву ў Беларусі, падтрымліваючы апазіцыйныя палітычныя партыі, фінансуючы розныя адукацыйныя праграмы і "незалежныя" СМІ. На адзін толькі тэлеканал "Белсат", адгалінаваннем якога з'яўляецца адыёзны Telegram-канал Nexta, з польскага бюджэту было патрачана больш за $100 млн, - адзначыў Аляксандр Шпакоўскі. - У жніўні Варшаве здалося, што настаў час атрымліваць дывідэнды ад зробленых укладанняў. Становішча беларускай дзяржавы здалося польскаму кіраўніцтву настолькі безнадзейным, што нават разглядаліся планы ваеннай інтэрвенцыі ў нашу краіну. "Заходнія тэрыторыі Беларусі гістарычна належаць Польшчы", - фантазіраваў у блізкім коле польскі прэм'ер-міністр Маравецкі. Напэўна, менавіта да польскіх планаў трэба аднесці інфармацыю кіраўніка расійскай разведкі Сяргея Нарышкіна аб тым, што для дэстабілізацыі сітуацыі ў Беларусі замежныя спецслужбы планавалі забойства "значнага рэлігійнага дзеяча".

Аналітык нагадаў, што стварэнне casus belli (фармальнай прычыны) - даўні прыём, які выкарыстоўваецца для абгрунтавання акта агрэсіі, абарона ж каталіцкай веры і польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі магла быць падтрымана польскім грамадствам, адцягнуць увагу ад уласных праблем.

"А тое, што гэту ўвагу трэба адцягваць, наглядна паказалі падзеі кастрычніка-лістапада, калі ў самой Польшчы пачаліся маштабныя пратэсты насельніцтва супраць улады. Аднак не ўнутраныя польскія пратэсты астудзілі ваяўнічы запал варшаўскіх вярхоў, а той факт, што беларуская дзяржава ўстаяла, - падкрэсліў Аляксандр Шпакоўскі. - Кіраўніцтва краіны і вялікая частка грамадства даволі хутка сарыентаваліся ў сітуацыі, на заходнія рубяжы краіны былі перакінуты найбольш баяздольныя падраздзяленні беларускай арміі, на граніцы з Польшчай прайшлі сумесныя беларуска-расійскія ваенныя вучэнні. Да варшаўскіх стратэгаў прыйшло разуменне, што бліцкрыг праваліўся, давядзецца гуляць доўга, што запатрабуе дадатковых рэсурсаў і матэрыяльных затрат. "Рэжым Лукашэнкі яшчэ вельмі з'яднаны, армія і КДБ падтрымліваюць яго, а рабочыя наогул не падтрымліваюць ніякай рэвалюцыі", - з горыччу канстатавалі ў польскіх палітыкафарміруючых колах у канцы жніўня - пачатку верасня".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі