ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 26 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
06 снежня 2021, 16:17

Шпакоўскі аб прычынах міграцыйнага крызісу: інтэрвенцыі Захаду і яго нежаданне вырашаць праблему з Беларуссю

6 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Віна за міграцыйны крызіс цалкам ляжыць на заходніх краінах. Аб гэтым заявіў палітычны аналітык Аляксандр Шпакоўскі, выступаючы па відэасувязі на праведзеным у Маскве пасяджэнні круглага стала, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Віна і ў глабальным плане на баку еўрапейскіх суседзяў, і ў тактычным, - сказаў Аляксандр Шпакоўскі. - У глабальным плане - яны дэстабілізавалі Афрыку і Блізкі Усход, а ў тактычным - цалкам па незразумелых для нас прычынах спынілі супрацоўніцтва з беларускім бокам у сферы аховы дзяржаўнай граніцы".

Аналітык адзначыў, што менавіта палітыка калектыўнага Захаду з умяшаннем у справы суверэнных дзяржаў парадзіла феномен нелегальнай міграцыі з краін Афрыкі і Блізкага Усходу. "Сірыя, Лівія і Ірак, калі там кіравалі так званыя свецкія дыктатары, гэтыя краіны не былі крыніцай міграцыйнай пагрозы, - нагадаў ён. - Але пасля таго, як калектыўны Захад паспрабаваў па сваіх нібыта ўніверсальных лякалах устанавіць у гэтых краінах дэмакратыю, там з'явіўся фактар ісламскага тэрарызму, многія этнічныя і рэлігійныя групы апынуліся перад пагрозай фізічнага знішчэння".

Аляксандр Шпакоўскі адзначыў, што і курды, і езіты бягуць па розных маршрутах. "У тым ліку і па беларускім, па якім ад агульнага патоку нелегальнай міграцыі ў Еўропу праходзіць усяго 5 працэнтаў, - падкрэсліў ён. - Бягуць ад пагрозы знішчэння, смерці, голаду ў стабільныя краіны Захаду. Ну а там палякі іх сустракаюць гербіцыдамі, падвяргаюць мучэнням і катаванням. На мой погляд, гэта павінна быць прадметам адпаведнага міжнароднага расследавання".

Аналітык заўважыў, што нягледзячы на існуючыя ўсе апошнія дзесяцігоддзі рознагалоссі, да 2020 года Беларусь і ЕС падтрымлівалі даволі эфектыўнае ўзаемадзеянне ў галіне пагранічнай бяспекі. "Больш таго, у Беларусі ганарыліся тым, што Беларусь з'яўляецца надзейным партнёрам Захаду ў частцы, якая датычыцца аховы граніцы. Мы не дапускалі нелегальную міграцыю, наркатрафік, незаконны трафік зброі з Усходу на Захад і г.д. І беларускі пагранічны камітэт карыстаўся даволі высокім даверам сваіх заходніх партнёраў. Больш таго, многія гады рэалізоўваліся розныя праграмы паміж Еўрасаюзам і пагранічнымі службамі Беларусі, праграмы матэрыяльна-тэхнічнай дапамогі. Узамен беларусы даволі эфектыўна блакіравалі трафік нелегальнай міграцыі па так званым паўночным маршруце", - адзначыў ён.

Аляксандр Шпакоўскі звярнуў увагу, што міграцыйная праблема ўзнікла не цяпер. "Толькі вузкія спецыялісты, якія глядзелі стужку навін пагранкамітэта, ведалі, што часам за адну змену беларускія пагранічнікі затрымлівалі да 30 чалавек - грамадзян блізкаўсходніх, азіяцкіх дзяржаў і інш. І адпаведна потым прымаліся меры па іх дэпартацыі на радзіму. Больш таго, у 2019-2020 гадах вяліся перагаворы наконт будаўніцтва ў Беларусі так званых фільтрацыйных пунктаў, таму што нашых калег з Еўрапейскага саюза хвалявала, у якіх умовах знаходзяцца мігранты", - акцэнтаваў увагу аналітык.

Ён таксама звярнуў увагу, што была выбудавана дакладная сістэма процідзеяння незаконнай міграцыі: паміж Беларуссю і ЕС быў заключаны дагавор аб рэадмісіі, адпаведны дакумент быў падпісаны паміж Беларуссю і Расіяй. "Уся гэта сістэма міжнародных праваадносін была накіравана на тое, каб забяспечыць пагранічную бяспеку, супрацоўнічаць у гэтым напрамку, - падкрэсліў Аляксандр Шпакоўскі. - І імкненне было ўзаемным. Аднак пасля выбараў у жніўні 2020 года раптам нашы еўрапейскія партнёры па ініцыятыве Літвы вырашылі гэтыя праграмы згарнуць. Значыць супрацоўніцтва ў гэтых адносінах было спынена, якую-небудзь дапамогу Беларусь перастала атрымліваць. Больш таго, кантакты, якія існавалі ў беларускага пагранічнага камітэта з еўрапейскімі калегамі, у тым ліку з партнёрскімі службамі ў Латвіі, Літве, Польшчы, спыніліся па ініцыятыве еўрапейскага боку. Зразумела, у гэтых умовах былі перагледжаны і беларускія падыходы да пытання аб нелегальнай міграцыі". Адначасова на Беларусь з боку Захаду пачаў аказвацца беспрэцэдэнтны санкцыйны націск, што таксама не магло не паўплываць на магчымасці беларускага боку процістаяць міграцыйным патокам.

"Пагранічныя з Беларуссю краіны перашкаджалі мігрантам падаць прашэнне ў пунктах пропуску ў адпаведнасці з Жэнеўскай канвенцыяй, - прадоўжыў Аляксандр Шпакоўскі. - Мігранты сутыкнуліся з тым, што ім не даюць рэалізаваць сваё законнае права, іх падвяргаюць зневажальным збіванням, катаванням, выдвараюць назад на тэрыторыю Беларусі, многія мігранты зрабілі інакш і паспрабавалі перасякаць граніцу Беларусі і трэціх краін незаконна, гэта значыць пранікаць у Еўрасаюз нелегальна. Зразумела, некаму гэта ўдавалася, некаму не. Але з якімі прэцэдэнтамі мы сутыкнуліся: тыя краіны, якія зусім нядаўна клапаціліся аб умовах утрымання некалькіх дзясяткаў мігрантаў у Беларусі, пачалі проста сотнямі збіваць людзей. Колькасць загінулых на граніцы да гэтага часу ў поўнай меры не ўстаноўлена".

У сувязі з гэтым аналітык прывёў публікацыі ў заходняй прэсе, якая пісала, што размова можа ісці пра дзясяткі і сотні пахаванняў у польскім паграніччы. "Напэўна, нездарма нашы польскія суседзі абмяжоўваюць доступ журналістаў, міжнародных чыноўнікаў, у тым ліку прадстаўнікоў Чырвонага Крыжа да свайго ўчастка граніцы, у той час як з боку Беларусі ўсё гэта працуе адкрыта", - падкрэсліў Аляксандр Шпакоўскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі