ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 23 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
15 красавіка 2022, 09:37

Шэстакоў: блізкая па духу Куба займае асаблівае месца ў знешняй палітыцы Беларусі, з'яўляючыся яе надзейным саюзнікам

Яўген Шэстакоў. Фота з архіва
Яўген Шэстакоў. Фота з архіва

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Блізкая нам па духу Куба займае асаблівае месца ў знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь, з'яўляючыся яе надзейным саюзнікам. Гэта адзначыў намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Яўген Шэстакоў 14 красавіка на вечары ў Доме дружбы, прысвечаным 30-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Куба, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Блізкая нам па духу Куба займае асаблівае месца не толькі ў знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь, з'яўляючыся яе надзейным саюзнікам, але і ў сэрцах усяго беларускага народа як сімвал свабоды, дружбы і братэрскіх адносін, - сказаў ён. - У снежні 1991 года Рэспубліка Куба адна з першых прызнала незалежнасць маладой беларускай дзяржавы, і праз некалькі месяцаў, 16 красавіка 1992 года, афіцыйныя прадстаўнікі нашых краін падпісалі гістарычны пратакол аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Куба".

Пры гэтым працэс развіцця трывалых сувязей дружбы і супрацоўніцтва паміж нашымі народамі, безумоўна, ахоплівае больш шырокі гістарычны перыяд.

"За апошнія тры дзесяцігоддзі нашым краінам удалося значна ўмацаваць высокі ўзровень узаемнага даверу і павагі, яшчэ больш зблізіць нашы нацыянальныя інтарэсы па шырокім спектры пытанняў", - прадоўжыў Яўген Шэстакоў.

Ён таксама адзначыў, што сёння Беларусь і Кубу аб'ядноўвае шматпланавае стратэгічнае партнёрства, у аснове якога непарушныя прынцыпы павагі суверэнітэту, нацыянальнай самабытнасці, раўнапраўя і ўліку інтарэсаў адзін аднаго.

Нашы краіны вядуць інтэнсіўны, насычаны палітычны дыялог, выбудоўваюць трывалую сістэму ўзаемавыгадных эканамічных сувязей, субстантыўна нарошчваючы гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі