Фота пасольства Беларусі ў Расіі
9 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шэстакоў 9 красавіка ў Маскве правёў перагаворы з паслом Аргенціны ў Расіі Энрыке Ігнасіа Ферэрам Віейрам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы надаём велізарнае значэнне развіццю адносін з Аргенцінай. Пацвярджэннем гэтага з'яўляецца прысутнасць нашага пасольства ў Аргенціне на працягу 25 гадоў. Гэта было першае пасольства, якое мы адкрылі ў Лацінскай Амерыцы", - сказаў Яўген Шэстакоў.
"Мы ўскладалі і ўскладаем вялікія надзеі на адносіны з вашай дзяржавай", - заявіў намеснік кіраўніка МЗС Беларусі, звяртаючыся да аргенцінскага дыпламата.
У размове з журналістамі пасол Аргенціны паведаміў, што ўжо атрымана згода на назначэнне яго паслом у Беларусі па сумяшчальніцтве. Цяпер аргенцінскі бок праводзіць адпаведныя працэдуры.
Паводле слоў дыпламата, у сваёй будучай рабоце ў Беларусі асноўную ўвагу ён мае намер удзяляць развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Перш за ўсё ён вылучыў сферу сельгасмашынабудавання. "А затым мы паспрабуем вывучыць іншыя сектары, якія патэнцыяльна могуць павялічыць гандаль паміж дзвюма краінамі", - сказаў Энрыке Ігнасіа Ферэр Віейра. Ён дадаў, што такімі сферамі, у прыватнасці, маглі б стаць біятэхналогіі і ІТ-сектар.-0-