Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
26 лістапада 2021, 10:53

Шчокін: у аснове праекта Канстытуцыі - народаўладдзе, без якога немагчыма дэмакратыя

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Асноўным прынцыпам праекта Канстытуцыі стане народаўладдзе, гэта значыць тое, без чаго немагчыма дэмакратыя сама па сабе. Гэта заявіў карэспандэнту БЕЛТА загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін, каменціруючы праведзенае напярэдадні пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі і рабочай групы па дапрацоўцы праекта Канстытуцыі.

"Праект Асноўнага закона набывае народнае аблічча. Трэба разумець, што праведзена каласальная работа спецыялістамі, экспертамі, вучонымі з улікам прапаноў грамадзян. Прэзідэнт адзначыў галоўную асаблівасць навацый - "змяненні Асноўнага закона накіраваны на значнае ўмацаванне інстытута народаўладдзя". Інстытуалізацыя народаўладдзя - гэта нацыянальна-гістарычная формула развіцця дэмакратычнай Беларусі, - упэўнены Мікалай Шчокін. - Вынік - асноўным прынцыпам праекта Канстытуцыі стане народаўладдзе, гэта значыць тое, без чаго немагчыма дэмакратыя сама па сабе, і тое, што з'яўляецца самай вялікай небяспекай для збеглых-здраднікаў і калабарацыяністаў. Канстытуцыйнае замацаванне статусу Усебеларускага народнага сходу - гэта стратэгія і жыццяздольнасць дзяржавы, яе сацыяльная імунная сістэма бяспекі. Думаю, што апошнія падзеі ў нашай краіне пераканалі беларускі народ, што свае каштоўнасці і прынцыпы бліжэйшыя да сэрца".

Паводле слоў эксперта, наперадзе яшчэ шмат работы - вывучэнне, абмеркаванне, асэнсаванне і галоўнае - усведамленне запатрабаванасці абноўленага асноватворнага дакумента ў сучасных умовах. "Гістарычныя традыцыі, адзінае прачытанне каштоўнасцей і прынцыпаў жыцця беларускім народам, выразнае ўяўленне і бачанне перспектыў, грамадская і нацыянальная бяспека, устойлівасць і адкрытасць сістэмы дзяржаўнага кіравання, зразумелыя для ўсіх крытэрыі ўнутранай і знешняй палітыкі, сацыяльная справядлівасць і грамадзянская адказнасць - нязменныя пастулаты, скрэпы праекта Канстытуцыі. У праекце закладзены баланс узаемадзеяння грамадства і дзяржавы, гібкасць у прыняцці рашэнняў у адпаведнасці з выклікамі, прапарцыянальнае размеркаванне паўнамоцтваў. Надзяленне пэўнымі функцыямі УНС не дазволіць разбалансаваць механізм кіравання краінай і ставіць перашкоду авантурыстам, якія спрабуюць дарвацца да ўлады", - падкрэсліў Мікалай Шчокін.

Ён упэўнены, што сёння той час, калі сапраўды голас кожнага важны і ў абмеркаванні, і ў галасаванні. "Беларускае грамадства павінна быць гатовым да сур'ёзнай палітычнай, інфармацыйна-псіхалагічнай схваткі з праплачанымі здраднікамі і правакацыйнымі (не абязлічанымі) дзеяннямі шэрага паліттэхналагічных колаў і спецслужбаў заходнееўрапейскіх краін. Нас чакае цяжкая барацьба з калектыўным Захадам за права правесці рэферэндум, прыняць сваю нацыянальную Канстытуцыю і захаваць беларускую дзяржаўнасць, - сказаў ён. - Менавіта цяпер важна, каб у любой сферы была стабільнасць, дысцыпліна і адказнасць. Кожны на працоўным месцы, выконваючы ў поўным аб'ёме свае абавязкі, аўтаматычна змяншае грамадскія рызыкі і захоўвае ўпэўненасць у будучыню. Любая бытавая праблема грамадзян павінна вырашацца, тым самым не даючы магчымасці праціўнікам зрабіць свой піяр і ператварыць яе ў палітычную магчымасць".

Аналітык лічыць, што праект Канстытуцыі закладвае дастойны гістарычны ўрок беларускаму грамадству і стварае новую, у нечым унікальную філасофска-прававую, гісторыка-культурную традыцыю. "Наперадзе правядзенне сацыялагічных апытанняў, каментарыі, прагнозы, але па факце рух наперад ёсць і вынік не прымусіць сябе чакаць. Прэзідэнт запусціў механізм абнаўлення грамадства і дзяржавы і адначасова сталення нацыі, што ўжо ніхто не зможа ў прынцыпе аспрэчыць і спыніць", - рэзюмаваў Мікалай Шчокін. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі