ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 20 студзеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць -11°C
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 студзеня 2021, 11:34

Шчокін: падзеі ў ЗША дэманструюць слабасць і фантомнасць заходняй дэмакратыі

Фота з архіва  "СБ. Беларусь сегодня"

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзеі, што адбываюцца ў ЗША, паказалі слабасць і фантомнасць заходняй дэмакратыі. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў кандыдат філасофскіх навук, загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН Мікалай Шчокін.

Паводле яго слоў, з 1997 года з падпісаннем Кіёцкага пратакола ЗША, як і ўвесь Захад, паступова пачалі дрэйфаваць у бок глыбокага сацыяльнага крызісу, дысбалансу ролі дзяржавы і глабальных прыватна-карпаратыўных інтарэсаў. "На працягу мінулага года ўвесь свет бачыў у Амерыцы бясчынствы, пагромы ў гарадах, рабаўніцтвы і забойствы. Цяпер як у ЗША, так і на ўсім Захадзе намецілася праяўленне дзвюх тэндэнцый. З аднаго боку, павелічэнне адчаю людзей і здрада палітычнай эліты свайму народу. З іншага, так званыя апосталы дэмакратыі Googlе, Facebook, Twitter, Youtube, Instagram, Twitch, Reddit сталі рупарам экстрэмізму і ператварыліся ў механізм разгортвання лічбавай грамадзянскай вайны. Адбылася ўзурпацыя ўлады па амерыканскай мадэлі з далейшым знішчэннем сацыяльных каштоўнасцей і рэальным блакіраваннем свабоды выбару і веравызнання. Небяспека для ўсяго свету заключаецца ў тым, што без адказу застаецца пытанне, ці знаходзіцца цяпер ядзерная зброя звышдзяржавы ў бяспецы?" - задаецца пытаннем аналітык.

"Беззаконне, "дэмакратыя па-амерыканску" захліснулі не проста ЗША як краіну, але перш за ўсё розумы грамадзян. Апасенне, што Амерыка дэградзіруе, пацвердзіліся. Зрэшты, у сувязі з гэтым трэба адзначыць, што еўрапейскія краіны рухаюцца ў сваім развіцці менавіта ў гэтым жа напрамку. Палітычнае бяссілле кіраўніцкіх эліт, іх карумпаванасць, усёдазволенасць спецслужбаў, зрошчванне дзяржаўных і прыватных карпаратыўных інтарэсаў прывялі да маральнага банкруцтва Захаду і пачатку яго дэградацыі. Больш таго, транснацыянальныя карпарацыі ўводзяць свае правілы гульні, у якіх асоба, яе правы і тым больш свабоды і дэмакратычныя прынцыпы знішчаюцца пры дапамозе лічбавых тэхналогій, - лічыць Мікалай Шчокін. - Непрафесіяналізм, адсутнасць баявой дысцыпліны паліцыі і спецслужбаў Захаду прыводзіць да сумных наступстваў - тэрору і расхіствання дзяржаўных асноў. "Сеткавы арышт" Дональда Трампа - гэта шлях да стварэння лічбавага канцлагера. Тое, што мы назіраем у ЗША, паказала слабасць і фантомнасць заходняй дэмакратыі. Сітуацыя з выбарамі дэманструе, што сусветныя фінансавыя эліты дзеля сваіх інтарэсаў гатовы знішчыць любую дзяржаву. А ЗША з'яўляецца першапраходцам інтэрнэт-рэпрэсій не толькі ў Амерыцы, але і па ўсім свеце".

Кандыдат філасофскіх навук упэўнены, што менавіта такая доля была прызначана і Беларусі. "Толькі палітычная воля Аляксандра Лукашэнкі, яго адданасць краіне далі магчымасць пазбегнуць амерыканскага (альтэрнатыўнага) сцэнарыя і адстаяць суверэннасць і незалежнасць краіны, спыніўшы адкрытую кіберпагрозу. Ужо відавочна, што ўсе меркаванні і гіпотэзы аб тым, што 9 жніўня 2020 года і ў поствыбарны перыяд Беларусь была выкарыстана як палігон для рэалізацыі плана лічбавага дзяржаўнага перавароту, аказаліся слушнымі. Таму лічу, што ў бліжэйшы час, зрабіўшы правільныя высновы з сусветных працэсаў і з узросшым націскам на Беларусь, варта мабілізаваць намаганні па візуалізацыі кіберпагроз і распрацоўцы канкрэтных мер па процідзеянні націску, найперш у сферы ІТ-тэхналогій. Усім трэба з'яднацца, каб захаваць стабільнасць, мір і справядлівасць", - рэзюмаваў Мікалай Шчокін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі