Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
10 снежня 2021, 10:10

Шчокін: Беларусь знаходзіцца на лініі цывілізацыйнага разлому ў геапалітычным перадзеле свету

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь знаходзіцца на лініі цывілізацыйнага разлому ў геапалітычным перадзеле свету Захадам. Такой думкай з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся загадчык аддзела сацыялогіі дзяржаўнага кіравання Інстытута сацыялогіі НАН кандыдат філасофскіх навук Мікалай Шчокін.

"Саміт за дэмакратыю" пад эгідай ЗША стаў сур'ёзным сігналам для ўсіх незалежных краін свету. Яго правядзенне можна лічыць адлікам пачатку новай халоднай вайны. Рыхтуецца ідэалагічнае абгрунтаванне геапалітычнага наступлення на свабодны свет. На саміце, па сутнасці, будзе прыняты ідэалагічны ўльтыматум усім тым, хто не хоча жыць па стандартах і фашысцкіх прынцыпах калектыўнага Захаду. Дарэчы, сам факт таго, што "саміт за дэмакратыю" адбыўся ў закрытым рэжыме, сведчыць аб змове англасаксаў са сваімі калоніямі супраць іншадумства. Адсутнасць разумення структуры самога саміту сведчыць аб апошніх сутаргавых патугах ЗША захаваць аднапалярны свет і чарговы раз падстроіць яго пад сябе. Амерыканская дэмакратыя - гэта пастаянная барацьба са свабоднымі і незалежнымі краінамі за сваё права іх ператвараць у калоніі і бясплатную рэсурсную базу", - лічыць Мікалай Шчокін.

Паводле яго слоў, саміт таксама мае на мэце падмяніць сабой усе міжнародныя структуры. "Больш таго, "дэмакратычны націск" на свет у фармаце саміту з прыцягненнем "Бухарэсцкай дзявяткі" трэба расцэньваць як новы ідэалагічны і ваенна-палітычны метад кіравання сусветнымі працэсамі ў сектаральна-рэгіянальным фармаце праз карумпаваныя дзяржаўныя структуры многіх краін. Са 110 прыняўшых удзел у саміце большасць з'яўляецца інструментам у руках англасаксаў для маніпулявання і ўздзеяння на астатні свет. У сувязі з гэтым цалкам лагічным будзе, што галоўнай мішэнню аб'явяць Саюзную дзяржаву, славянскае адзінства, - лічыць эксперт. - Беларусь знаходзіцца на лініі цывілізацыйнага разлому ў геапалітычным перадзеле свету. Таму ў бліжэйшы час трэба чакаць з боку Польшчы, Літвы і Украіны больш хітрых правакацый на граніцы з задзейнічаннем дыпламатычнага націску і з сінхронным выступленнем некаторых ваенных падраздзяленняў. Усё гэта будзе праходзіць на фоне інфармацыйнай істэрыі. Так, напрыклад, правакацыя Украіны 4 снежня ў раёне пункта пропуску "Новая Рудня" ваенным верталётам Мі-8 наглядна прадэманстравала адзін са сцэнарыяў такіх вылазак".

Мікалай Шчокін адзначыў: у інтэрв'ю TRT Аляксандр Лукашэнка ў даступнай форме растлумачыў заходні механізм дэстабілізацыі грамадства на прыкладзе Беларусі і прычыны націску на нашу краіну, звязаныя менавіта з ЗША. "Прыведзены Прэзідэнтам факт аб 10 спробах учынення тэрарыстычных актаў на тэрыторыі Беларусі ў гэтым годзе пацвярджае яго тэзіс аб тым, што нас у спакоі не пакінуць. І будаўніцтва Польшчай агароджы, і дыслацыраванне дзвюх дывізій ля нашых граніц, а таксама ўвядзенне пятага пакета санкцый - усё гэта сведчыць аб сістэмнай і комплекснай рабоце калектыўнага Захаду па рэалізацыі сваёй мэты - змены ўлады ў Беларусі і ўстанаўленні сваіх каланіяльных парадкаў. У сувязі з гэтым працэс падрыхтоўкі да рэферэндуму стане рэальнай праверкай нашага грамадства і дзяржавы на трываласць. У існуючай сітуацыі ўмацаванне суверэнітэту Беларусі і Саюзнай дзяржавы становіцца больш актуальным пытаннем, чым мы маглі меркаваць", - рэзюмаваў аналітык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі