Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
03 лютага 2022, 14:03

Шайгу: ваеннаслужачыя Беларусі і Расіі правядуць у 2022 годзе больш за 20 сумесных мерапрыемстваў

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваеннаслужачыя Беларусі і Расіі правядуць у 2022 годзе больш за 20 сумесных мерапрыемстваў, уключаючы вучэнні "Усход-2022". Аб гэтым заявіў міністр абароны Расійскай Федэрацыі Сяргей Шайгу на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас наперадзе па гэтым годзе больш за 20 мерапрыемстваў", - сказаў міністр, растлумачыўшы, што ў іх ліку і вучэнні "Усход-2022".

Ён расказаў, што ў перыяд вучэнняў "Саюзная рашучасць - 2022" ажыццяўлялася перакідка групоўкі войскаў і тэхнікі з усходу Расіі да заходніх граніц Саюзнай дзяржавы, а ў час вучэнняў "Усход-2022", як відавочна з назвы, войскі будуць сканцэнтраваны на ўсходніх рубяжах. "Па вашым рашэнні Міністэрства абароны, Узброеныя Сілы Беларусі будуць удзельнічаць у гэтых вучэннях, вялікая групоўка. Цяпер ім трэба будзе на 10 тыс. км перабрацца туды", - адзначыў Сяргей Шайгу на сустрэчы з беларускім лідарам.

Міністр абароны таксама выказаўся наконт стварэння вучэбных цэнтраў, зрабіўшы акцэнт на тым, што яны менавіта сумесныя і задумваліся для таго, каб прадстаўнікі УС Беларусі і Расіі разам ляталі, ахоўвалі рубяжы, паветраную прастору і каб тая сістэма проціпаветранай абароны, якая створана ў Саюзнай дзяржаве, магла "паказваць сваю эфектыўнасць, у тым ліку і тым, каму гэта трэба паказваць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі