Сцяг Нядзеля, 25 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
11 красавіка 2025, 12:52

Шахбаз Шарыф: Пакістан мае намер цесна ўзаемадзейнічаць з Беларуссю па рэалізацыі пагадненняў

Шахбаз Шарыф
Шахбаз Шарыф
11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пакістан мае намер цесна ўзаемадзейнічаць з Беларуссю, каб рэалізаваць усе двухбаковыя пагадненні і дамоўленасці. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф на сустрэчы ў пашыраным складзе з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы сапраўды гатовы працаваць разам і будзем рабіць усё, каб ператварыць пагадненні і мемарандумы ў канкрэтныя дзеянні", - падкрэсліў ён.

Шахбаз Шарыф адзначыў: "Я буду рабіць усё, каб двухбаковыя адносіны станавіліся яшчэ больш эфектыўнымі і дасягалі новых вышынь".

Прэм'ер-міністр Пакістана звярнуў увагу, што прыехаў у Мінск пасля працяглага перапынку: "Для мяне вялікі гонар і задавальненне знаходзіцца ў вашай цудоўнай краіне другі раз".

Звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі, пакістанскі госць падкрэсліў: "Мы вялікія сябры, вы аказваеце нам вялікую падтрымку, і я буду цесна з вамі супрацоўнічаць".

"Ваша лідарства і ваш прыклад кіраўніцтва Рэспублікай Беларусь падтрымліваецца народам краіны. І яшчэ раз хацеў бы павіншаваць вас з тым, што народ Беларусі зноў выбраў вас Прэзідэнтам. У мяне няма ніякіх сумненняў, што беларускі народ давярае і абсалютна ўпэўнены ў вас", - сказаў прэм'ер-міністр.

"У нас ёсць каля сотні пагадненняў і мемарандумаў па супрацоўніцтве. Цяпер неабходна дзейнічаць хутка сумесна, каб гэтыя пагадненні ператварыліся ў канкрэтныя дзеянні, каб мы выканалі ўсё, што запланавана. Я абсалютна гатовы, як і ўся мая каманда, працаваць разам з вамі", - заявіў ён.

"Ведаю ваш стыль работы - менш размоў, больш справы. Давайце дасягаць вынікаў, гэты падыход блізкі мне, - падкрэсліў пакістанскі госць. - Мы сапраўды гатовы працаваць разам, я буду працаваць з вамі і буду рабіць гэта шчыра. З усіх сіл буду старацца ператварыць гэтыя пагадненні і мемарандумы ў рэальныя вынікі".

Ён таксама падзякаваў Прэзідэнту Беларусі за словы падтрымкі і спачування ў сувязі з тэрактам у Пакістане.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі