Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
18 верасня 2019, 17:48

Сесія Савета калектыўнай бяспекі АДКБ пройдзе ў лістападзе

18 верасня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сесія Савета калектыўнай бяспекі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы пройдзе ў канцы лістапада ў Бішкеку, праект яе парадку дня сфарміраваны. Аб гэтым паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў па выніках праведзенага сёння пасяджэння Пастаяннага савета АДКБ.

"Былі сфарміраваны праекты парадку дня сумеснага пасяджэння Савета міністраў замежных спраў, Савета міністраў абароны і Камітэта сакратароў саветаў бяспекі, а таксама сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ, якія адбудуцца ў канцы лістапада ў Бішкеку, - адзначыў прэс-сакратар. - Вырашана накіраваць праекты названых дакументаў на ўзгадненне старшыням СМЗС, СМА, КССБ і старшыні СКБ АДКБ".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі