Фота president.kg
19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка прыняў удзел у сустрэчы Прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі Садыра Жапарава з кіраўнікамі парламенцкіх дэлегацый дзяржаў - членаў АДКБ. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.
У час сустрэчы размова ішла аб рэгіянальнай бяспецы, умацаванні міжпарламенцкага ўзаемадзеяння і далейшым развіцці супрацоўніцтва ў рамках АДКБ.

Як паведамлялася, парламенцкая дэлегацыя Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі прыбыла ў Бішкек для ўдзелу ў выязным пасяджэнні Савета Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. У складзе парламенцкай дэлегацыі ў рабоце пасяджэння Савета па АДКБ прынялі ўдзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў, старшыня Пастаяннай камісіі па АДКБ па сацыяльна-эканамічных і прававых пытаннях Руслан Касыгін, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў, член Пастаяннай камісіі па АДКБ па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве Сяргей Рачкоў.-0-