Фота прэс-службы ПА АДКБ
19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. АДКБ павінна адаптавацца да сучасных умоў развіцця міжнароднай абстаноўкі, заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка на пасяджэнні Савета Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў Бішкеку (Кыргызстан), паведамляе БЕЛТА.
"Мы сталі сведкамі і ўдзельнікамі новага жорсткага перадзелу свету. Трэба прызнаць, што крызіс міжнародных адносін і трансфармацыя сусветнага геапалітычнага ландшафту, якая прадаўжаецца, суправаджаюцца небывалым нарастаннем напружанасці, далейшай дэградацыяй існуючай сістэмы бяспекі, - сказаў Ігар Сергяенка. - У гэтых умовах АДКБ павінна адаптавацца да сучасных умоў развіцця міжнароднай абстаноўкі. Толькі так мы зможам забяспечыць своечасовае і максімальна эфектыўнае рэагаванне на зменлівыя выклікі і пагрозы бяспецы".

Патрэбна дакладнае бачанне далейшых мэт і задач дзейнасці Арганізацыі, адзначыў спікер. "І ў гэту работу свой практычны ўклад павінен унесці парламенцкі складнік АДКБ, - падкрэсліў ён. - Прыярытэтным напрамкам нашай дзейнасці на сучасным этапе павінна стаць умацаванне адзінства і ўзаемнай падтрымкі. Добрым прыкладам сумеснай работы з'яўляецца прыняцце ў рамках 150-й Асамблеі Міжпарламенцкага саюза членамі геапалітычнай групы "Еўразія" Заявы ў сувязі з 80-годдзем Вялікай Перамогі. Як паказвае практыка, наш агульны голас гучыць мацней, з ім лічацца, у тым ліку і нашы апаненты. Гэта выдатны вынік таго, як сумесныя намаганні і ўзгодненасць дзеянняў рэалізуюцца ў лёсавызначальныя ваенна-палітычныя рашэнні, накіраваныя на падтрыманне стабільнасці і бяспекі".

Парламенцкая дэлегацыя Беларусі пад кіраўніцтвам старшыні Палаты прадстаўнікоў Ігара Сергяенкі ўдзельнічае ў выязным пасяджэнні Савета Парламенцкай асамблеі Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы. На мерапрыемстве асноўная ўвага будзе ўдзелена пытанням рэалізацыі рашэнняў лістападаўскай (2024 года) сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ і мерах, якія прымаюцца па процідзеянні выклікам і пагрозам калектыўнай бяспецы, а таксама вынікам работы па фарміраванні праекта праграмы дзейнасці Парламенцкай асамблеі АДКБ па збліжэнні і гарманізацыі нацыянальнага заканадаўства дзяржаў - членаў АДКБ на 2026 - 2030 гады.

У складзе парламенцкай дэлегацыі ў рабоце пасяджэння Савета ПА АДКБ прымаюць удзел намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы, старшыня Пастаяннай камісіі ПА АДКБ па сацыяльна-эканамічных і прававых пытаннях Руслан Касыгін, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах, член Пастаяннай камісіі ПА АДКБ па палітычных пытаннях і міжнародным супрацоўніцтве Сяргей Рачкоў.-0-
Фота kabar.kg, прэс-службы ПА АДКБ