Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
22 кастрычніка 2021, 13:37

Сергяенка абмеркаваў з паслом Азербайджана перспектывы супрацоўніцтва паміж краінамі

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Ігар Сергяенка прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Азербайджана Ульві Бахшаліева ў сувязі з пачаткам яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.

Ігар Сергяенка абмеркаваў з Ульві Бахшаліевым стан і перспектывы беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва з акцэнтам на павелічэнні гандлю і прамысловай кааперацыі.

"Удзельнікі сустрэчы абмяняліся інфармацыяй аб рэалізацыі дамоўленасцей на вышэйшым узроўні і абмеркавалі каляндар сумесных мерапрыемстваў. На заканчэнне сустрэчы кіраўнік Адміністрацыі пажадаў Ульві Бахшаліеву поспехаў на новай адказнай пасадзе", - адзначылі ў Адміністрацыі Прэзідэнта.-0-

Фота Максіма Гучака

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі