Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Палітыка
12 лістапада 2021, 09:01

Сёння ў рэжыме анлайн адбудзецца пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чарговае пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў пройдзе сёння ў фармаце відэа-канферэнц-сувязі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

Як чакаецца, кіраўнікі ўрадаў абмяняюцца думкамі па актуальных пытаннях эканамічнага ўзаемадзеяння ў СНД, абмяркуюць тэмы, якія датычацца рэкультывацыі тэрыторый, што зведалі ўздзеянне ўраназдабыўных вытворчасцей, развіцця чыгуначнага транспарту. Акрамя таго, плануецца прыняць рашэнне аб старшыні Камітэта па справах воінаў-інтэрнацыяналістаў пры Савеце кіраўнікоў урадаў СНД, вызначыць дату і месца правядзення наступнага пасяджэння СКУ.

Плануецца таксама падпісанне дакументаў, якія рэгламентуюць узаемадзеянне краін Садружнасці ў сферы аўтарскага права і сумежных правоў у інфармацыйна-тэлекамунікацыйных сетках, інавацыйнага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, на пасяджэнні будзе зацверджаны праект плана мерапрыемстваў па правядзенні ў 2022 годзе ў Садружнасці Года народнай творчасці і культурнай спадчыны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі